Поддержать команду Зеркала
Беларусы на войне
  1. Скандал в Польше: беларуске во время операции удалили матку и яичники, но не спросили ее согласия. Идет расследование
  2. Иран подтвердил гибель верховного лидера Хаменеи. Вместе с трауром в стране объявили неделю выходных. В соцсетях — кадры празднований
  3. «Коллективное спаривание». Ученые заметили странный обычай племени, до сих живущего в каменном веке: с ними никак не могут найти контакт
  4. В Минском районе под колесами поезда погибла 19-летняя девушка
  5. «Не думаю, что могу праздновать». Какие настроения в Тегеране после американско-израильских ударов и гибели Хаменеи
  6. Рядом с Николаем Лукашенко часто можно видеть одного и того же охранника. Узнали, кто он
  7. «Белавиа» сообщила, что будет с ближайшими рейсами в Израиль, Катар и ОАЭ
  8. Что теперь будет с долларом после эскалации на Ближнем Востоке? Прогноз курсов валют
  9. Российские войска продолжают наступление на севере Харьковской области, но не могут продвинуться — ISW
  10. Один увлекается тестами, другой «спалился» из-за выборов. Игорь Лосик — об информаторах, которых подсаживают в камеры СИЗО КГБ
  11. США и Израиль планировали нанести удар по Ирану на неделю раньше — вот почему атаку отложили


У судзе Маскоўскага раёна Мінска 14 ліпеня суддзя Таццяна Пірожнікава вынесла прысуд грамадскаму дзеячу і актывісту Змітру Дашкевічу і яго жонцы Насце Дашкевіч. Пракурор патрабаваў для абаіх за ўдзел у пратэстным маршы ў жніўні 2020 года па паўтара года пазбаўлення волі, нягледзячы на наяўнасць у пары чатырох малых дзяцей, адно з якіх нарадзілася ўжо пасля арышту таты. У выніку такое пакаранне было прызначана толькі Змітру, а Наста атрымала тры гады «дамашняй хіміі». У дзень прысуду «Радыё Свабода» апублікавала апошняе слова Змітра Дашкевіча, з якім ён выступіў на паседжанні 11 ліпеня. Мы перадрукоўваем яго прамову.

Зміцер і Наста Дашкевічы. Фота з Facebook
Зміцер і Наста Дашкевічы. Фота з Facebook

«Канечне, я разумеў, што мяне чакае, але тое, што я пачуў ад пракурора, гэта вышэй за разуменне […].

Ісус даў нам уладу адпусціць грахі чалавеку ці пакараць. Які павінен быць грэх, што маці чацвярых дзяцей, немаўляткі неданошанага, просяць пасадзіць у турму?

Я часам задаю сабе пытанне, што думаюць гэтыя людзі, […] калі просяць выносіць прысуды. Было б прасцей, каб мы бачылі перад сабой звяроў. А так яны ходзяць, усміхаюцца. Следчыя, якія пішуць гэтыя справы, просяць прабачэння, усміхаюцца, цукеркі носяць на закрыццё справы […].

Летась я стаяў […], калі да мяне падышла дзяўчына са слязамі на вачах. Кажа: „Вось даведалася, што вы тут стаіце, прыйшла папрасіць прабачэння“. Я не зразумеў, пра што яна гаворыць. Кажа: „Тата мой у 2004 годзе даў вам 14 сутак, памятаеце?“ А я вельмі добра запомніў, таму што гэта быў адзіны выпадак, калі мне 14 сутак давалі. І вось праз 17 гадоў да мяне падышла дачка суддзі і сказала: „Прабачце […]“. Напэўна, адзін з самых шчымлівых момантаў за гэтыя больш чым 20 гадоў […]. Я не паспеў у яе запытаць, але напэўна яна размаўляла з татам, тата думаў пра гэта ўсе гады. Даючы мне 14 сутак, разумеў, што ён робіць беззаконне. Нават 14 сутак, хоць у той момант я не вельмі расстроіўся б і 14 гадам. А тут па паўтара мы года просім матулі з немаўляткам на руках.

Наста Дашкевіч з сынам Даніілам, народжаным 15 чэрвеня 2022 года. Фота з Facebook
Наста Дашкевіч з сынам Даніілам, народжаным 15 чэрвеня 2022 года, калі бацька ўжо быў у СІЗА. Фота з Facebook

Што адбываецца зараз, немагчыма зразумець. Калі падчас арышту мяне білі пры маёй жонцы цяжарнай і казалі: „Что говорит этот человек? Пусть говорит нормально. Пусть нормально разговаривает“. Калі везлі ў машыне, гэты губопавец сказаў: „Я б цябе знішчыў толькі за тое, што ты дзяцей […]“. Я кажу: „Паслухай, што я раблю ня тое?“. Ён: „Ну вось лісты пішаце, мы пазнаходзілі лісты, далучылі да крымінальнай справы“. Знайшлі лісты, якія дзеці нашыя пісалі Марыі Калеснікавай: „Маша, мы молімся за цябе, мы любім цябе“. Вось гэта злачынства — дзеці пішуць лісты палітвязням.

Калі мяне арыштоўвалі на Акрэсціна па крымінальнай справе, таксама губопаўцы смяяліся: „Жонка будзе нараджаць у турме“. Я думаў, што гэта самы страшны дзень у маім жыцці, але сёння, напэўна, яшчэ страшнейшы.

Настачка, прабач мне, што я цябе ў гэта ўцягнуў. Не мог уявіць ніколі, што такое можа з намі адбыцца. Я ўвесь час разважаў, што я нясу гэты крыж, але я не мог падумаць у страшным сне, што я ўскладу гэты крыж на цябе. Даруй мне, што я так мала думаў пра цябе. Я кахаю цябе і малюся за цябе і за нашых дзетак, за неданошанага Даніільчыка нашага […] (плача). Ты святая жанчына […]. Я не ведаю такіх […]. Даруй, што я падвёў цябе.

Зміцер Дашкевіч з сям'ёй на пратэстным маршы. Фота было знойдзена сілавікамі ў сацсетках пары
Зміцер Дашкевіч з сям’ёй на пратэстным маршы. Фота было знойдзена сілавікамі ў сацсетках пары

Я не разумею, што адбывацца […]. Людзі з вышэйшымі юрыдычнымі адукацыямі лічаць, што злачынца — гэта той, хто супраць гвалту выйшаў, а не той, хто робіць гвалт. Злачынцамі яны лічаць таго, хто хоча праўды, а не таго, хто кажа: „Часам не да законаў“. Спадзяюся на Божую волю, хоць я не разумею, што адбываецца, скажу вам так.

У тым, што такая сістэма можа існаваць, няма сумневу. Я проста зычу вам, суддзі, пракуроры, падумаць пра душу сваю. Я заўсёды кажу на судах (хоць гэта і бессэнсоўна): Ісус Хрыстос кажа — што ты дасі за душу сваю, калі прыйдзе дзень суду справядлівага? Што ты дасі за душу сваю, калі будзе суд сапраўдны? Вы назвалі сябе судом. Бог называе сябе судом. Імя Бога — суддзя. І я адказваю: прыйшоў суддзя і судзіў мяне справядліва за тое, што выйшаў 23-га з дзецьмі і раздаваў буклеты „Малітва за Беларусь“, Бібліі раздаваў. У дзень сапраўднага суду вы нічога не дасцё за сваю душу. І дай Бог, каб вашы дзеці праз 17 гадоў ці праз 17 месяцаў, ці вы самі прыйшлі і сказалі: „Прабач“. І, бачыць Бог, не жадаю нікому з вас зла. Адзінае, каб вы трошку задумаліся, што вы робіце, ці ёсць нешта, што б вы не зрабілі, калі вам загадаюць, ці ёсць для вас нейкія межы».